У Полацкім дзяржаўным універсітэце арганізавана бясплатная «Школа юнага гісторыка»

5.11.2013 

Школа юнага гісторыка пры Полацкім дзяржаўным універсітэцеДругога лістапада 2013 г. пачала працу «Школа юнага гісторыка» пры кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У вызначаны час у вучэбным корпусе ПДУ ў Полацку сабраліся школьнікі 9 – 11 класаў, некаторыя з бацькамі. Спачатку адбыўся арганізацыйны збор. Перад імі выступіў загадчык кафедры, кандыдат гістарычных С.А. Шыдлоўскі. Ён павітаў прысутных і абмаляваў перспектывы работы «Школы». Потым слова атрымалі выкладчыкі, якія непасрэдна будуць займацца з вучнямі. Было адзначана, што праца «Школы» прадугледжвае паглыбленне і пашырэнне ведаў па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, а таксама прадстаўленне асобных гістарычных навук, дысцыплін, напрамкаў навуковага даследавання.

Заняткі будуць праходзіць як у варыянце дыскусій, віктарын, экскурсій, так і ў выглядзе кансультацый і прэзентацыйных лекцый. Тэматыка арыентуецца на школьную праграму, аднак удзельнікі «Школы юнага гісторыка» змогуць прапаноўваць і свае тэмы, якія іх цікавяць. У вучэбным працэсе будзе выкарыстоўвацца мультымедыйны матэрыял, факсімільныя копіі гістарычных крыніц, археалагічныя знаходкі, зробленыя ў час этнаграфічных экспедыцый запісы.

Пасля агульнага арганізацыйнага збора ўдзельнікі «Школы юнага гісторыка» пры Полацкім дзяржаўным універсітэце прыступілі да працы ў групах. Для іх была праведзена агульная экскурсія па вучэбнаму корпусу гістарычна-філалагічнага факультэта, які з’яўляецца помнікам архітэктуры і занесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Тэма першых заняткаў залежала ад класа. Напрыклад, вучні 10 класа школы № 6 Полацка Уладзіслаў, Дар’я, Соф’я і Сняжана ўзгадалі, што такое гісторыя і адкуль з’яўляецца інфармацыя ў падручніках. Школьнікі азнаёміліся з факсімільнай копіяй Лаўрэнцеўскага летапісу і нават змаглі прачытаць фрагмент «Аповесці мінулых гадоў», напісаны ўставам XIV стагоддзя. Потым вучні праглядзелі вучэбны фільм і даведаліся, што гістарычную крыніцу мала проста прачытаць – яе трэба яшчэ і правільна зразумець. Занятак прайшоў у фармаце дыялога і паказаў, што вучні добра засвоілі школьную праграму і жадаюць паглыбіць свае веды.

Цікавасць школьнікаў выклікаў універсітэцкі гадзіннік, у якім пад гукі гімна студэнтаў «Gaudeamus igitur» і гімна ПДУ праходзяць фігуркі знакавых для адукацыі Полаччыны гістарычных асоб. Вучням было прапанавана апрануцца і выйсці ва ўнутраны дворык універсітэта. Пасля гэтага дзясяцікласнікі вярнуліся ў вучэбную аўдыторыю. На памяць яны атрымалі фрагмент летапісу з першай згадкай аб Полацку.

Што датычыцца 6-класнікаў – самых маленькіх удзельнікаў «Школы юнага гісторыка», – заняткі з імі прайшлі не менш плённа. Дзецям была прапанавана невялікая экскурсія па ўніверсітэту, паказаны фатаздымкі археалагічных раскопак. Дзіма і Кірыл, якія вучацца ў школе № 11 Наваполацка, імкнуцца ведаць гісторыю і цікавяцца ёй. Яны расказалі, што такое гістарычныя крыніцы і якімі яны бываюць, чым былі ўзброены першыя людзі. Заняткі з дзецьмі такога ўзросту немагчымы без гульняў. Таму маленькія вучні «Школы» дазналіся, як зрабіць мадэль бумеранга – зброі паляўнічых Аўстраліі. Кірыл і Дзіма навучыліся правільна кідаць бумеранг, каб ён вяртаўся назад.

Паколькі 2 лістапада ў школах былі канікулы, не ўсе вучні мелі магчымасць далучыцца да заняткаў у першы дзень. Жадаючыя могуць прыйсці ў «Школу юнага гісторыка» ў наступны раз. Чарговыя заняткі для вучняў 9-11 класаў адбудуцца 16.11.2013, для вучняў 5-6 класаў – 07.12.2013. Збор – каля аўдыторыі 101.

Па інфармацыі афіцыйнага сайта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

P.S.: Вы можете разместить эту статью на своём ресурсе! Обязательно ставьте прямую работающую ссылку на наш проект:
Главная страница Alma Mater
Статья У Полацкім дзяржаўным універсітэце арганізавана бясплатная «Школа юнага гісторыка»
Читайте все статьи на Карте сайта

ethGax (посетитель):
вс, 25/03/2018 - 07:43

Жилье в ипотеку http://arenda-s-vykupom.info
.